Пад Ракавам фотапасткі злавілі тых, хто выкідвае смецце ў лес

У фотапасткі Валожынскага лясгаса, што размешчаны ў лясным масіве бліз садовага таварыства “Крыніца” (Ракаўскі сельсавет), трапілі два грамадзяніны, якія выкідвалі ў лес смецце, паведамляе «Працоўная слава».

Грамадзяне па здымках ідэнтыфікаваны і ўжо заплацілі штраф. Лясгас нагадвае, што падобныя дзеянні падлягаюць пад артыкул 15.30, частка 1 “Забруджванне лесу” Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь — штраф да 20 базавых велічынь.