Член избирательной комиссии в Ракове Мария Колбенкова рассказала, как ее заставляли подписывать протокол

Газета «Народная Воля» в номере от 3 ноября 2020 года опубликовала большой материал, посвященным выборам 9 августа в Ракове.

В статье есть комментарий от члена избирательной комиссии Раковского участка для голосования №19 Марии Колбенковой, которая отказалась подписывать итоговый протокол. Вот что пишет «Народная Воля»:

«Паводле слоў Марыі Вікенцьеўны, яна 47 гадоў адпрацавала ў Ракаўскім сельвыканкаме (раней – сельсавеце), з 2005 года – у выбарчых камісіях, але такога ўціску і гвалту, як вечарам 9 жніўня, не бачыла ніколі.

Толькі ў тым стосе бюлетэняў, якія лічыла сама Марыя Калбянкова, 401 быў за Ціханоўскую. Калі ж старшыня камісіі Ганна Віктаровіч (дырэктар мясцовай школы) прынесла на подпіс выніковы пратакол, Марыя Вікенцьеўна, зірнуўшы ў яго, вачам сваім не паверыла. І – адмовілася ставіць свой подпіс. Разам з ёю запратэставалі яшчэ двое чальцоў камісіі (з 19-ці) – Валянціна Дзянісік і Таццяна Міхонская. Тут і разгарэўся сыр-бор.

Тром жанчынам было заяўлена: пакуль не падпішаце, з выканкама, дзе ўжо з’явіліся сілавікі, не выйдзеце. “Як я магу падпісаць відавочную хлусню? – спрабавала апеляваць да старшыні камісіі Марыя Вікенцьеўна. – Я ж верніца, я ж у касцёл хаджу!” – “Гэта непераканаўчы аргумент, падпісвайце!” – насядала Ганна Віктаровіч. “Калі мы падпішам, нас людзі на плошчы разарвуць!” – хапалася, як за саломінку, за больш “пераканаўчы аргумент” Марыя Калбянкова (на той час каля сельвыканкама ўжо сабралася шматлікая людская грамада). Уціск працягваўся…

Урэшце Дзянісік і Міхонская здаліся і падпісалі сфальсіфікаваны пратакол. Націснуць на іх было не дужа складана – адна працуе медсястрой, другая – у тым жа выканкаме. Пенсіянерка Калбянкова (гонар ёй і пашана) свой подпіс так і не паставіла, яе сумленне засталося чыстым.

Самае цікавае, што сама яна 9 жніўня галасавала за… Лукашэнку, паколькі ўсіх астатніх прэтэндэнтаў лічыла выпадковымі ў палітыцы людзьмі. Пытаюся: ці аддала б сёння голас за таго самага кандыдата? Жанчына ажно змяняецца з твару. “Ні за што! У мяне за апошнія два месяцы нібы вочы на ўсё адкрыліся”, – прызнаецца Марыя Вікенцьеўна Калбянкова – адзіны сумленны чалец ракаўскай выбарчай камісіі».

Стоит отметить, что вечером 9 августа на дверях Раковского участка для голосования №19 была вывешена копия итогового протокола только с одной стороны. Копия второй стороны с подписями членов комиссии не вывешивалась.