У ракаўскім дзіцячым садку ўжо вырас агарод

У другой малодшай групе №2 Ракаўскага яслі-сада «Сонейка» пад кіраўніцтвам Аліны Бялоцкай рэалізоўваецца міні-праект «У госці да зайчыка».

Мэта праекта — фарміраванне ў дзяцей цікавасці да даследчай дзейнасці па вырошчванні культурных раслін у пакаёвых умовах. Агарод на падаконніку спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей, дапамагае лепш пазнаць жыццё раслін, сфарміраваць ўяўленні  пра ўмовы, неабходныя для росту і развіцця раслін.